![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Horadnia_03.jpg/640px-Horadnia_03.jpg&w=640&q=50)
Воты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Воты (ад лац.: votivus — ахвяра, прынашэнне па абяцанні) — ахвяраваныя рэчы рэлігійнага ўжытку, сасуды, статуэткі, зброя, таксама выявы частак чалавечага цела (сэрца, рука, нага, галава і г.д.) з каштоўнага металу, якія, як ахвяраванне, прымацоўваюцца да жывапіснай або скульптурнай выявы святога, за дапамогай да якога звяртаецца чалавек.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Horadnia_03.jpg/640px-Horadnia_03.jpg)
Традыцыя вядомая пачынаючы з часоў пячорнага чалавека да нашых дзён.
У археалогіі прынята адрозніваць закапаныя вотыўныя прадметы ад скарба: хоць яны маглі ўтрымліваць аднолькавыя рэчы, скарбы прызначаліся для адкопвання гаспадарамі ў будучыні, а дары багам — не.