Вострыца дзірваністая[4][5][6] (Deschampsia cespitosa) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Этымалогія: лац.: caespitosa — «чубаты»[7].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Вострыца дзірваністая, мурог[4][8], вастрыца[4].
Расліна мае глыбокія карані да 1 м. Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўляецца падземнымі парасткамі. Сцёблы трывалыя вертыкальныя і гладкія, ад 20 см да 1, 5(2). м. Лісце 10-60 см даўжынёй; шырынёй 2-5 мм. Язычок даўжынёй ад 6 да 8 мм. Суквецце — мяцёлка, 10-50 см даўжынёй; 3-20 см у шырыню. Каласкі даўжынёй 4-6 мм. Плады — зярняўкі, адносна лёгкія і схільныя да ветравога або плавучага распаўсюджвання, даўжынёй каля 2 міліметраў.
Насяляе ад ўмераных да арктычных раёнаў Еўропы і Азіі і Паўночнай Амерыцы. У горных раёнах сустракаецца нават у трапічнай Афрыцы і Азіі, а таксама ў Аўстраліі (Тасманія) і Новай Зеландыі. Расце на вільготных і мокрых лугах і балотах.
Ва Украіне расце на вільготных лугах, у лясах, на балотах — на Палессі, у лесастэпе і Карпатах, часта; заходзіць у паўночную частку левабярэжнага стэпу[6].
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Гл. спасылкі TPL і GRIN у картцы расліны.
Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Deschampsia caespitosa P. B.
Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 445. — 548 с.