Войска Запарожскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Войска Запарожскае — агульная назва казацкіх ваенна-палітычных утварэнняў XVI—XVIII стагоддзяў.
Ва ўкраінскай гістарыяграфіі гэты тэрмін часцей за ўсё мае адно з трох значэнняў:
- ваенна-палітычная арганізацыя з цэнтрам у Запарожскай Сечы;
- дзяржаўнае ўтварэнне Гетманшчына, якое ўзнікла падчас паўстання пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага ў сярэдзіне XVII стагоддзя на тэрыторыі Сярэдняга Падняпроўя, Палесся, Брацлаўшчыны і Запарожжа;
- назва рэестравага войска ў Рэчы Паспалітай і Гетманшчыне.
З 1634 года на межах Запарожскай Сечы існавала пяць галоўных апорных пунктаў (мытняў). У сувязі з гэтымі пяццю пунктамі ўнутраны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Запарожжа падзяляўся на 5 паланак. Кожная тэрытарыяльная адзінка мела ўмацаваны паланкавы форт, дзе жыў палкоўнік са старшынай.
У кожнай паланцы былі палкоўнік (паланкавы), асавул, пісар, 3 лаўнікі і 3 падчашых. Кожны палкоўнік меў знак улады — пярнач, які заўсёды насіў на поясе, малы сцяг (харугву), які насіў сцяганосец перад сабой падчас урачыстасцей, а таксама пячатку.