Водаправодная вада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Водаправодная вада (праточная вада, вада з гарадскога водаправода, гарадскога водазабеспячэння) — вада, якая паступае для спажывання з крана, дастаўляецца ў дамы камунальным прадпрыемствам па водазабеспячэнні. Стала даступна ў гарадах развітага свету на працягу апошняй чвэрці XIX стагоддзя, і агульную распаўсюджанасць атрымала ў сярэдзіне XX стагоддзя. Як правіла, гэта вада з рачных водазабораў.