Вобласць H II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вобласць (зона) H II, або вобласць іанізаванага вадароду (разнавіднасць эмісійнай туманнасці) — гэта воблака гарачага газу і плазмы, дасягае некалькіх сотняў светлавых гадоў у папярочніку, якая з'яўляецца вобласцю актыўнага зоркаўтварэння. У гэтай вобласці нараджаюцца маладыя гарачыя блакітна-белыя зоркі, якія багата выпраменьваюць ультрафіялетавае святло, тым самым іанізуючы навакольную туманнасць.
Вобласці H II могуць нараджаць тысячы зорак за перыяд усяго ў некалькі мільёнаў гадоў. У рэшце рэшт, выбухі звышновых і магутны зорны вецер, выходны ад найбольш масіўных зорак у зорным скопішчы, рассейваюць газы гэтай вобласці, і яна ператвараецца ў групу накшталт Плеяд.
Гэтыя вобласці атрымалі сваю назву з-за вялікай колькасці іанізаванага атамарнага вадароду, які пазначаецца астраномамі як H II (вобласць HI — зона нейтральнага вадароду, а H2 пазначае малекулярны вадарод). Іх можна заўважыць на значных адлегласцях па ўсім Сусвеце, і вывучэнне такіх абласцей, якія знаходзяцца ў іншых галактыках, важна для вызначэння адлегласці да апошніх, а таксама іх хімічнага складу.