Воавур
горад на Фарэрскіх астравах, Данія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Воавур (дацк.: Vágur, Våg у літаральным сэнсе «Заліў» («Бухта»)) — горад на Фарэрскіх астравах, аўтаномным рэгіёне Каралеўства Даніі. Ён размешчаны на ўсходнім узбярэжжы астравоў. Датай заснавання лічыцца XIV стагоддзе. Горад паступова пашыраецца, бо ён з'яўляецца прадмесцем суседняга горада Нёс. У Воавур ёсць спартыўная зала, футбольнае поле, басейн у школе і клініка, якая прапануе паслугі урачоў, медсясцёр а таксама ўрачоў-стаматолагаў. Тут таксама ёсць гасцініца, пошта, банк і мноства магазінаў.
Хуткія факты Краіна, Уладанне ...
Горад
Воавур
Väg
| ||||||||||||||||
Закрыць
Порт знаходзіцца ў паўночнай частцы фіёрда. Партовыя ўлады могуць прапанаваць паслугі пілатавання, пажаратушэння, а таксама ў сувязі з найблізкай гаванню. Ёсць у горадзе і сучасны рыбозавод.