Вецер, што калыша ячмень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вецер, што калыша ячмень (англ.: The Wind That Shakes the Barley) — фільм брытанскага рэжысёра Кена Лоўча, зняты ў жанры ваенна-гістарычнай драмы. Прэм’ера фільма адбылася 18 мая 2006 года ў Канах (Францыя), аднак сусветны пракат пачаўся толькі 23 чэрвеня.
Вецер, што калыша ячмень | |
---|---|
The Wind That Shakes the Barley | |
Жанр | драматычны фільм[1][2][…], ваенны фільм[d][1][3][…] і рамантычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія |
BIM Distribuzione Bord Scannan na hEireann EMC Produktion Element Films Film Coop Filmstiftung Nordrhein-Westfalen Matador Pictures Pathe Distribution Regent Capital Sixteen Films TV3 Television Network Ireland Tornasol Films UK Film Council |
Працягласць | 127 хвіл. |
Бюджэт | 6 500 000 € |
Зборы | 22 903 165 $[9], 1 836 089 $[9] і 7 547 198 $[9] |
Краіна |
Ірландыя Вялікабрытанія Германія Італія Іспанія Францыя |
Мова | англійская |
Год | 2006 |
IMDb | ID 0460989 |
У Беларусі пракат адбываўся пад расійскай назвай «Ветер, который качает вереск». Відаць, з гэтай прычыны і распаўсюджаны беларускі пераклад назвы фільма займеў тоеснае значэнне: «Вецер, які гайдае верас». Аднак, праз гэты гвалт над апошнім словам згубіўся і дадатковы сэнс назвы фільма, які можна патлумачыць зваротам да англійскага арыгіналу. Справа ў тым, што ў англійскай мове існуе ўстойлівы выраз «to cry barley» (прасіць літасці ці замірэння), што якраз суадносіцца з асноўным матывам дадзенай стужкі. Да таго ж, гэтая назва адсылае да ірландскай народнай песні, якую ў фільме спявае бабуля галоўнай гераіні Wind That Shakes the Barley (song).