![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/%25D0%25A6%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BA%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%2590%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BA%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B4%25D1%2580%25D0%25B0_%25D0%259D%25D0%25B5%25D1%2583%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B3%25D0%25B0_%25281854_%25D0%25B3%2529.jpg/640px-%25D0%25A6%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25BA%25D0%25B2%25D0%25B0_%25D0%2590%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BA%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B4%25D1%2580%25D0%25B0_%25D0%259D%25D0%25B5%25D1%2583%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B3%25D0%25B0_%25281854_%25D0%25B3%2529.jpg&w=640&q=50)
Верцялішкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Верцялі́шкі[1] (трансліт.: Vierciališki, руск.: Вертелишки) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Верцялішкаўскага сельсавета. Верцялішкі размешчаны ў 4 км ад станцыі Аульс на чыгунцы Масты — Гродна. У вёсцы знаходзіцца галоўная станцыя вузкакалейнай чыгункі торфапрадпрыемства «Верцялішкі», якая сыходзіць з мястэчка на 30 кіламетраў на ўсход. Цэнтр вядомага ў краіне калгаса «Прагрэс». Насельніцтва вёскі — каля 3000 чалавек (адна з самых вялікіх вёсак вобласці).
Аграгарадок
Верцялішкі
| ||||||||||||||||||||
Да 1950-х гадоў Верцялішкі былі невялікай вёскай. Пасля таго як у 1950-х тут быў створаны калгас «Прагрэс» і торфапрадпрыемства «Верцялішкі», вёска была перабудавана і стала адным з узорных сельскіх пасёлкаў СССР. За планоўку і забудову сельскага мястэчка Верцяліцкі ў 1971 архітэктары В. Н. Емяльянаў і Г. У. Заборскі і старшыня калгасу Ф. П. Сянько атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР у вобласці літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Фантан «Дожджык» стварыў у 1973 годзе мастак А. Сурмач[2].