From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́рхняя Ангара́ (руск.: Верхняя Ангара[1], бур. Дээдэ Ангар мγрэн) — рака ў Расіі, у Забайкаллі, у Бураціі.
Верхняя Ангара | |
---|---|
руск. Верхняя Ангара, бур. Дээдэ Ангар мγрэн | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 438 км |
Басейн | 21 400 км² |
Расход вады | 265 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Байкала-Віцімскі водападзел |
• Каардынаты | 56°35′33″ пн. ш. 113°46′38″ у. д.HGЯO |
Вусце | Байкал |
• Вышыня | 456 м |
• Каардынаты | 55°44′30″ пн. ш. 109°53′30″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Байкал → Ангара → Енісей → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Бурація |
Код у ДВР | 16040000112116300001142 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 438 км. Плошча вадазбору 21 400 км². Сярэдні расход вады 265 м³/сек, мінімальны зімовы ў вусці 45 м³/сек. Бярэ пачатак на Байкала-Віцімскім водападзеле, працякае па Верхнеангарскай катлавіне. Упадае ў возера Байкал, утвараючы дэльту. У вярхоўях цячэ пераважна ў вузкай даліне, утвараючы парогі. У ніжняй частцы цячэння працякае па шырокай забалочанай даліне, парэзанай старыцамі. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога і вялікай доляй падземнага. Замярзае ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая. Суднаходная да прыстані Уаян (214 км ад вусця)[1][2].
Прытокі: Бургачы, Самадзек, Сарта, Ангаракан, Янчукан, Янчуй, Улса, Герамдай, Агней, Светлая, Таксалакіт, Акіт, Аркалікан, Тунгускі Ключ і інш.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.