Вернікоўскія — беларускі шляхецкі род герба «Яніна». У некаторых Вернікоўскія ужывалі прыдомак «з Алешна». Вядомы ўніяцкі святарскі род [1] .
Герб «Яніна»
Себасцьян Вернікоўскі — заснавальнік рода.
Ян Себастьянавіч Вернікоўскі (нар. 1763) — святар уніяцкай царквы мяст. Станькава Мінскага павета.
Леанід-Марцін Себастьянавіч (нар. 1737) — святар уніяцкай царквы, мінскі дэкан з 1763—1766
Ян Тамашавіч (нар. 1743) — генерал Мінскага павета.
Самуэль Янавіч (нар. 1726) — святар уніяцкай царквы ў в. Засулле Мінскага павета.
Карнэль Янавіч (нар. 1754) — святар уніяцкай царквы мяст. Самахвалавічы , дэкан мінскі.
Фларыян Леанардавіч (нар. каля 1761) — святар уніяцкай царквы в. Рудзіца
Павел Міхалавіч (нар. 1744) — святар уніяцкай царквы мяст. Рубяжэвічы
Дамінік Карнэлавіч (нар. 1780) — губернскі сакратар , слуцкі павятовы каморнік
Леан Карнэлавіч (нар. 1788) — святар уніяцкай царквы ў в. Засулле
Вінцэнт Васільевіч (нар. 1776) — служыў у лейб-гвардыы гусарскім палку, калежскі рэгістратар (1801)
Клеменс Васільевіч (нар. 1778) — святар уніяцкай царквы ў в. Чыкі
Ян Васільевіч (нар. 1784) — капелан капліцы ў в. Ператрутавічы, рэчыцкага павета
Ігнат-Стэфан Фларыянавіч (нар. 1788) — рэгент мінскіх прысутных месцаў
Ігнат Паўлавіч (нар. 1770) — святар уніяцкай царквы ў в. Пяцеўшчына (Мінскага павета), экзаменатар Мінскага дэканата.
Іпаліт-Апалон Леанавіч (нар. 1815) — канцылярыст мінскай казённай палаты (1835—1848)
Аляксандр-Васіль Леанавіч (нар. 1817) — штабс-ратмістр і наглядчык 4-га квартала мяшчанскай часткі гор. Масквы.
Ігнат-Казімір Казіміравіч (нар. 1819) — удзельнік паўстання 1863—1864 , сасланы ў Сібір , пасля 1871 жыў у г. Марыінску Томскай губ. Памёр у 1874 па дарозе на радзіму.
Юзаф Казіміравіч (нар. 1824) — калежскі рэгістратар (1854)