Вердаміцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́рдаміцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вердамічы.
Вердаміцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Свіслацкі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Вердамічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 827 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Палонкаўскі сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Палонка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета[1], 12 кастрычніка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Велікасельскага сельсавета[2]. 2 снежня 1961 года сельсавет перайменаваны ў Вердаміцкі, цэнтр перанесены ў вёску Вердамічы, да сельсавета далучана частка скасаванага Грынкоўскага сельсавета (вёскі Вялікія Міхалкі, Малыя Міхалкі, Юшкавічы)[3]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Міхайлаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Малыя Баброўнікі, Верабейкі, Вілейшы, Даўнары і Скраблы)[4]. 15 лістапада 1971 года скасаваны вёскі Галабуды (злілася з вёскай Агароднікі), Салаўі (злілася з вёскай Манчыцы), Духі (злілася з вёскай Казейкі), хутар Малая Свянціца[5]. 23 лютага 1976 года ў склад сельсавета з Поразаўскага пассавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі), у склад Свіслацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Казейкі, Монтаўты, Несцеравічы, Сакі, Ханчыцы)[6]. У 1986 годзе скасавана вёска Даўнары[7]. 20 ліпеня 1992 года 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі) вернуты ў склад Поразаўскага пассавета.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1347 чалавек[8], з іх 78,3 % — беларусы, 14,8 % — палякі, 4,2 % — рускія, 1,0 % — цыганы, 0,7 % — грузіны[9]; паводле перапісу 2019 года — 827 чалавек[10].