From Wikipedia, the free encyclopedia
Венсан Арыёль (фр.: Vincent Auriol; 27 жніўня 1884, Рэвель — 1 студзеня 1966, Парыж) — прэзідэнт Францыі (Чацвёртая рэспубліка, 1947—1954), першы пасля Другой сусветнай вайны.
Нарадзіўся ў дэпартаменце Верхняя Гарона, сын мясніка; атрымаў юрыдычную адукацыю. Да вайны актыўны дзеяч сацыялістычнай партыі, быў мэрам Тулузы (абраны ў 31 год), затым міністрам у двух сацыялістычных ўрадах Леона Блюма. У 1942—1943 Арыёль ўдзельнічаў у дзейнасці падполля французскага Супраціву ў акупаванай Францыі, затым збег у Лондан і паступіў ва ўрад генерала дэ Голя. Пасля вызвалення Францыі дзяржаўны міністр часовага ўрада; ў 1946 прадстаўнік Францыі ў Савеце Бяспекі ААН.
Пасля абвяшчэння Чацвёртай рэспублікі ў студзеня 1947 года абраны яе прэзідэнтам, займаў пасаду адзін сямігадовы тэрмін. Праўленне Арыёля было вельмі цяжкім, краіну скалыналі бесперапынныя страйкі і масавыя беспарадкі працоўных, каланіяльная Французская імперыя распадалася; метраполія вяла войны з паўстанцамі адначасова ў Індакітаі, на Мадагаскары і ў Паўночнай Афрыцы. Перад сканчэннем тэрміну Арыёль заявіў, што ні ў якім разе не будзе балатавацца на наступны: «Гэтая праца амаль звяла мяне ў магілу: мяне будзілі ў любы час ночы, каб прымаць адстаўкі прэм'ер-міністраў» Сапраўды, 7 гадоў яго праўлення змянілася 18 «прывідных урадаў».
Пакінуўшы Елісейскі палац, Арыёль заняўся палітычнай публіцыстыкай. У 1958 годзе ён як экс-прэзідэнт увайшоў у Канстытуцыйны савет Францыі. Гэта адбылося пры заснаванні Пятай рэспублікі, праекта канстытуцыі якой ён рэзка пярэчыў, лічачы, што ўлада прэзідэнта павінна застацца такой жа слабай і цырыманіяльнай, якой была пры Трэцяй і Чацвёртай рэспубліках. У 1960 годзе ён сышоў у адстаўку з Савета, пратэстуючы супраць аўтарытарнай палітыкі прэзідэнта дэ Голя. За год да смерці Арыёль паспеў блаславіць сацыяліста Франсуа Мітэрана балатавацца ў прэзідэнты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.