From Wikipedia, the free encyclopedia
«Венера ў футры» (фр.: La Vénus à la fourrure) — эратычная драма 2013 года рэжысёра Рамана Паланскага, дваццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм з’яўляецца экранізацыяй аднайменнай п’есы амерыканскага драматурга Дэвіда Айвза , сцэнарый напісалі Дэвід Айвз і Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Эманюэль Сенье і Мацьё Амальрык.
Венера ў футры | |
---|---|
фр.: La Vénus à la fourrure | |
Жанр | драматычны фільм[1][2][…], эратычны фільм[d] і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 96 ± 1 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 25 мая 2013[10] і 21 лістапада 2013[11] |
IMDb | ID 2406252 |
Прэм’ера фільма адбылася 25 мая 2013 года ў межах конкурснай праграмы 66-га Канскага кінафестывалю.
Увесь дзень Тама праводзіў праслухоўванні, выбіраючы актрысу для п’есы па знакамітым рамане Леапольда фон Захер-Мазоха «Венера ў футры ». Рэжысёр у роспачы, пакуль не з’яўляецца Ванда — сапраўдны згустак энергіі, разнузданая і развязная. Яна ўвасабляе сабой усё, што Тама ненавідзіць: вульгарная, шалапутная і не спыніцца ні перад чым, каб атрымаць ролю. Раптам усё, што так ненавідзіць Тама, пачынае яму падабацца — актрыса выдатна падрыхтавалася да праслухоўвання. Здзіўленне змяняецца цягай, а затым і апантанасцю гэтай жанчынай.
Эманюэль Сенье | – Ванда Журдэн |
Мацьё Амальрык | – Тама Новачэк |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.