From Wikipedia, the free encyclopedia
Венера на кукішках, Венера прысела ці Афрадыта купаецца (Venus accroupie) — папулярны тып скульптуры эпохі элінізму. Багіня кахання адлюстроўваецца так, быццам бы яна прысела на ракавіну ці чарапаху і яе засталі падчас купання. Правай нагой яна кранаецца зямлі, а правай рукой — цягнецца да левага пляча, тым самым прыкрываючы галізну. Галава павернутая направа.
| ||
Doidalsa[d] | ||
Венера Лелі. 250-я да н.э. | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Памеры | 112 гл × см | |
Брытанскі музей, Лондан | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Захавалася мноства варыянтаў гэтай кампазіцыі. Найбольш з іх знакаміты адносіцца да часоў Аўгуста. Напачатку XVII стагоддзя статуя знаходзілася ў мантуанскім зборы Ганзага, дзе яе замаляваў Рубенс. У 1628 годзе набыта Карлам I Сцюартам за нечуваную па тых часах суму. Пасля ёю валодаў мастак Пітэр Лелі. У наш час — уласнасць каралевы Англіі, выстаўлена ў Брытанскім музеі.
У палацца Фарнезэ ўвагу турыстаў прыцягвала скульптура Венеры, якая прыселай на кукішкі, побач якой знаходзіўся Амур. У наш час яна знаходзіцца ў экспазіцыі Нацыянальнага археалагічнага музея Неапаля. Падобная па кампазіцыі Венера была выяўлена археолагамі ў XIX стагоддзі ў прадмесце В’ена; пасля паступлення ў Луўр яе пільна вывучаў пры стварэнні «Купальшчыц» Сезан.
У XVI—XVII стст. статуі Венеры, якая сарамліва прыселай на кукішкі, на ўзор антычных выконвалі шматлікія выдатныя скульптары Італіі і Францыі. Некалькі варыянтаў выйшлі з майстэрні Джамбалоньі. Антуан Куазева ў 1686 годзе вылепіў «Венеру, якая прысела на чарапаху» для палаца Людовіка XIV Марлі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.