![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/%25CE%25A4%25CE%25BF_%25CE%25A9%25CF%2581%25CE%25BF%25CE%25BB%25CF%258C%25CE%25B3%25CE%25B9%25CE%25BF%25CE%25BD_%25CF%2584%25CE%25BF%25CF%2585_%25CE%2591%25CE%25BD%25CE%25B4%25CF%2581%25CE%25BF%25CE%25BD%25CE%25AF%25CE%25BA%25CE%25BF%25CF%2585_%25CE%259A%25CF%2585%25CF%2581%25CF%2581%25CE%25AE%25CF%2583%25CF%2584%25CE%25BF%25CF%2585_%25CF%2583%25CF%2584%25CE%25B9%25CF%2582_16_%25CE%25A3%25CE%25B5%25CF%2580%25CF%2584%25CE%25B5%25CE%25BC%25CE%25B2%25CF%2581%25CE%25AF%25CE%25BF%25CF%2585_2019.jpg/640px-%25CE%25A4%25CE%25BF_%25CE%25A9%25CF%2581%25CE%25BF%25CE%25BB%25CF%258C%25CE%25B3%25CE%25B9%25CE%25BF%25CE%25BD_%25CF%2584%25CE%25BF%25CF%2585_%25CE%2591%25CE%25BD%25CE%25B4%25CF%2581%25CE%25BF%25CE%25BD%25CE%25AF%25CE%25BA%25CE%25BF%25CF%2585_%25CE%259A%25CF%2585%25CF%2581%25CF%2581%25CE%25AE%25CF%2583%25CF%2584%25CE%25BF%25CF%2585_%25CF%2583%25CF%2584%25CE%25B9%25CF%2582_16_%25CE%25A3%25CE%25B5%25CF%2580%25CF%2584%25CE%25B5%25CE%25BC%25CE%25B2%25CF%2581%25CE%25AF%25CE%25BF%25CF%2585_2019.jpg&w=640&q=50)
Вежа Вятроў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вежа Вятроў — найстаражытнейшы метэаралагічны помнік у Афінах, вышынёй 12 метраў і дыяметрам каля 8 метраў. Узвядзенне гэтай васьміграннай вежы пентэліконскага мармуру на рымскай агоры прыпісваецца астраному Андроніку з Кіра. Традыцыйна гэта падзея датуецца сярэдзінай I-га стагоддзя да н.э., аднак не выключана і больш ранняя дата.
Славутасць | |
Вежа Вятроў | |
---|---|
![]() | |
37°58′27″ пн. ш. 23°43′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | старажытнарымская архітэктура[d] і эліністычная архітэктура[d] |
Скульптар | Андронік[d] |
Матэрыял | пентэлійскі мармур[d] |
![]() |
У антычнасці вежу вянчаў флюгер у выглядзе Трытона. Захаваўся апяразваючы верх вежы фрыз з алегарычнымі выявамі васьмі вятроў — Барэя (паўночны), Кекія (паўночна-ўсходні), Апеліёта (усходні), Эўра (паўднёва-ўсходні), Нота (паўднёвы), Ліпса (паўднёва-заходні), Зефіра (заходні) і Скірона (паўночна-заходні). Унутры вежы знаходзілася клепсідра, якую жывілі воды з акропаля.
У Сярэднявеччы вежа была прыстасавана пад царкоўную званніцу. Напачатку XIX стагоддзя вызвалена ад векавых напластаванняў. Паслужыла правобразам абсерваторыі Радкліфа ў Оксфардзе (1794) і аднайменнай вежы ў Севастопалі (1849).