From Wikipedia, the free encyclopedia
Вегетарыянства (англ.: vegetarian, лац.: vegetarius — «раслінны») — сістэма харчавання, якая выключае мясныя прадукты альбо рыбу.[1] Вегетарыянская дыета уключае ў сябе хлебныя злакі, гародніну, садавіну, арэхі. Аднак некаторыя вегетарыянцы ужываюць малочныя прадукты, яйкі; або і тое, і іншае.[2]
Вегетарыянства прадугледжвае здаровы лад жыцця; адмову ад курэння, алкаголю; зніжае захваральнасць на атэрасклероз і злаякасныя пухліны; дапамагае захаваць і ўмацаваць здароўе, нармалізаваць масу цела, дасягнуць актыўнага даўгалецця.
Матывацыя вегетарыянства — розная, і уключае ў сябе этычныя аспекты (нежаданне забіваць жывёл і агіду да сучасных метадаў вырошчвання жывёл на мяса), самаадрачэнне або рэлігійная забарона, экалагічныя аспекты (уключаючы асцярогі за марнатраўства і экалагічныя наступствы вырошчвання кароў на фермах), а таксама клопат пра здароўе.[2]
Асноўны недахоп вегетарыянства — магчымасць развіцця ў арганізме дэфіцыту бялкоў, ненасычаных тлустых кіслот, некаторых вітамінаў — з адпаведнымі парушэннямі абмену рэчываў. Пераход на вегетарыянства не рэкамендуецца ў гады росту арганізма, пры цяжарнасці, кармленні грудзьмі, у глыбокай старасці.
Родапачынальнікам вегетарыянства лічаць старажытна-грэчаскага філосафа і матэматыка — Піфагора (VI стагоддзе да нашай эры). Прыхільнікамі гэтай сістэмы харчавання былі Эпікур, Платон, Сакрат, Авідзій, Плутарх, Вальтэр, Жан-Жак Русо, Джордж Байран, Ілля Рэпін, Р. Кент, Бернард Шоу, Леў Талстой і іншыя. Многія індуісцкія секты і большасць будыстаў — прыхільны да вегетарыянства. У многіх краінах свету (з-за беднасці) далёка не ўсе ядуць мяса. Адным з вынікаў Асветы XVIII-га стагоддзя стаў клопат чалавека пра жывёл.[2]
Як вучэнне — вегетарыянства узнікла ў першай палове XIX-га стагоддзя ў Заходняй Еўропе. У XIX-ым стагоддзі — Вялікабрытанія стала асноўным цэнтрам вегетарыянства, і хутка вегетарыянскі рух узнік у Германіі, ЗША і іншых краінах.[2]
Буйнейшая амерыканская арганізацыя прафесійных дыетолагаў (Academy of Nutrition and Dietetics; даўней — American Dietetic Association) выдала ў 1994 годзе (і, пасля, перыядычна актуалізоўвала; апошні раз — у 2009 годзе) «Пазіцыю на тэму вегетарыянскіх дыет» — аснаваную на праглядзе вынікаў даследаванняў, апублікаваных у некалькіх сотнях навуковых артыкулаў, — адкуль можна даведацца, што:
«Правільна спланаваныя вегетарыянскія дыеты (у тым ліку — строга вегетарыянскія, то бок веганскія) — здаровыя; задавальняюць харчовыя патрэбы і могуць быць карыснымі для прадухілення і лячэння некаторых хвароб. Добра спланаваныя вегетарыянскія дыеты — адпавядаюць патрэбам чалавека (на ўсіх этапах жыцця; уключна з перыядамі: цяжарнасці і лактацыі, маленства, дзяцінства, падлеткавага росту) і для спартсменаў»[3][4].
«У 90-97 % выпадкаў — пераход на вегетарыянскую дыету прадухіляе развіццё сардэчна-сасудзістых захворванняў»[5][6].
Доктар Яўген Збігнеў Сівік (гінеколаг і акушэр; стваральнік першай у Польшчы «Клінікі і школы натуральных родаў») — кажа:
«Медыцына сёння удзельнічае ў адным з найбольшых ашуканстваў апошняга стагоддзя: абслугоўвае канцэрны, якія не клапоцяцца пра здароўе дзяцей, але дбаюць пра грошы… Лекары — набралі вады ў рот (бо так бяспечней)… Малако (насуперак распаўсюджанаму меркаванню) не ўзмацняе косці, але іх аслабляе: з-за малочнага бялка, кальцый вымываецца з арганізму. Кароўе малако — найлепшы рэцэпт на інвалідны вазок!» [7]
Доктар біялагічных навук, кандыдат геаграфічных навук, прафесар Маскоўскага Дзяржаўнага Універсітэта — Мікалай Драздоў (вегетарыянец):
«Я зразумеў, што ўжываць мяса — не варта, з-за трох прычын: 1. (Фізічная) Яно дрэнна пераварваецца; 2. (Маральная) Жывёл нельга крыўдзіць; 3. (Духоўная) Раслінная дыета робіць чалавека болей спакойным, добразычлівым, мірным».[8][9]
На яго думку, многія алімпійскія спартсмены дасягнулі сваіх рэкордаў дзякуючы пераходу на вегетарыянства[10].
Паводле Дхаммапады — Гаўтама Буда сцвердзіў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.