![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Wachau_east.jpg/640px-Wachau_east.jpg&w=640&q=50)
Вахау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вахау — участак даліны Дуная паміж гарадамі Мелькам і Крэмсам у Аўстрыі, ландшафт якога мае вялікую эстэтычную каштоўнасць. З'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Культурны ландшафт Вахау* | |
---|---|
Wachau Cultural Landscape** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 970 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2000 (24-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Па гэтым участку даліны Дуная можна прасачыць, як развіваліся архітэктурныя, горадабудаўнічыя і сельскагаспадарчыя традыцыі мясцовага насельніцтва, бо тутэйшыя землі культываваліся з дагістарычных часоў. Краявіды вузкай даліны, заціснутай паміж гор, вельмі маляўнічыя: манастыры, цэрквы, замкі, вёскі, пашы, вінаграднікі, велічныя руіны. Мясцовы ландшафт застаўся такім жа, як у Сярэднявечча. На тэрыторыі працягласцю ў 30 км сканцэнтравалася ўся гісторыя Еўропы з яе галоўнай гандлёвай артэрыяй — Дунаем, васаламі, якія рабавалі суда і будавалі свае непрыступныя замкі на горных вяршынях, з сялянамі, якія стагоддзямі апрацоўвалі зямлю і гатавалі віно. У 1970—1980 гг. існавала пагроза страціць гэтую вобласць: тут хацелі пабудаваць ГЭС, аднак мясцовае насельніцтва было супраць, і ў выніку даліну здолелі адстаяць.