Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Андрэевіч Кот (23 лютага [8 сакавіка] 1916, вёска Найда, Гомельская губерня, Расійская імперыя — 10 лістапада 1998 года, Львоў, Украіна) — савецкі палітработнік, палкоўнік Савецкай арміі, удзельнік савецка-японскай вайны, Курыльскай дэсантнай аперацыі. Герой Савецкага Саюза (1945).
Васіль Андрэевіч Кот | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1998[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1937—1962 |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся ў вёсцы Найда (цяпер у Жыткавіцкім раёне, Гомельская вобласць, Беларусь). Скончыў няпоўную сярэднюю школу, затым вучыўся ў кааператыўным тэхнікуме. Працаваў бухгалтарам у райспажыўсаюзе[2].
У Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі з кастрычніка 1937 года, быў прызваны Жыткавіцкім райваенкаматам[3]. Службу пачаў у Ленінградскай ваеннай акрузе, шэсць месяцаў вучыўся ў палкавой школе сувязі, а пасля заканчэння вучобы быў прызначаны камандзірам палкавой радыёстанцыі[2].
З 1938 года — намеснік палітрука. Летам 1938 года стралковая дывізія, у якой служыў Кот, была перакінутая на Далёкі Усход у раён Бірабіджана. У 1940 годзе скончыў Хабаровское ваенна-палітычнае вучылішча, у гэтым жа годзе ўступіў у ВКП(б)[2].
У кастрычніку 1940 года Кот быў накіраваны ў 198-ы стралковы полк, фармавўшысяся на Камчатцы, у складзе 101-й стралковай дывізіі. Займаў пасаду палітрука роты, у лістападзе 1942 года стаў парторгам палка. З 1944 года — старшы інструктар палітаддзела 101-й стралковай дывізіі.
Прымаў удзел у савецка-японскай вайне ў жніўні 1945 года[2] на пасадзе старшага інструктара палітаддзела 101-й стралковай дывізіі 16-й арміі 2-га Далёкаўсходняга фронту[2].
У якасці намесніка камандзіра перадавога атрада дэсанту па палітычнай частцы старшы лейтэнант Кот быў залічаны ў склад дэсанту, задачай якога была высадка на востраў Шумшу[2]. Пры высадцы дэсанта раніцай 18 жніўня 1945 года ён адным з першых, нягледзячы на агонь праціўніка і вядучы за сабой дэсантнікаў, ўплаў дабраўся да берага. У крытычны момант бою Кот ўзначаліў роту аўтаматчыкаў пасля гібелі ў баю яе камандзіра, старшага лейтэнанта А. Г. Іназемцава[4], а затым з крыкам «камуністы, наперад!» падняў байцоў і павёў у атаку[3]. У цяжкім баі салдатам удалося ўтрымаць плацдарм і забяспечыць высадку галоўных сіл дывізіі[2].
Перадавы атрад дэсантнікаў завязаў надзвычай лютую рукапашную сутычку з праціўнікам, які засеў у траншэях, якія абкружалі вышыні 165 і 171. У выніку японскія абарончыя кропкі былі ўзятыя. Некаторыя падраздзялення японцаў у паніцы пакідалі зброю[4]. Праз некаторы час рушыла ўслед танкавая контратака японцаў. Кот даў загад «па акопах», салдаты адкрылі агонь з супрацьтанкавых стрэльбаў, затым у ход пайшлі гранаты. Неўзабаве ў бой уступіла савецкая карабельная артылерыя, танкі праціўніка, а іх налічвалася 20, былі знішчаны[4].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з японскімі мілітарыстамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Кату было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].
Пасля вайны Кот працягнуў службу ў Узброеных Сілах СССР. З 1946 па 1951 год — намеснік начальніка школы сяржантаў па палітычнай частцы (Беларуская ваенная акруга)[5]. У 1949 годзе яму ўдалося скончыць 10 класаў школы, а ўжо ў 1952 годзе — ленінградскія Вышэйшыя курсы Галоўнага палітычнага ўпраўлення[2].
З 1952 года служыў у Прыкарпацкай ваеннай акрузе. У 1962 годзе Кот сышоў у запас у званні палкоўніка[2].
Жыў у горадзе Львове. Да сыходу на пенсію працаваў дырэктарам нарыхтоўчай канторы, начальнікам аддзела кадраў, затым начальнікам аховы ізалятарнага завода[2]. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння[4][2].
Памёр 10 лістапада 1998 года[2].
1 жніўня 2005 года ў Паўднёва-Сахалінску на плошчы Славы адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Алеі Герояў[7], створанай у памяць пра вызваліцеляў Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў ад японскіх мілітарыстаў[8]. Алея прадстаўляе сабой бюсты 14-ці Герояў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у гэтых баях, сярод іх таксама ёсць бюст Васіля Ката[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.