From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Іванавіч Друцкі-Любецкі (нар. каля 1567 — памёр задоўга да 20 студзеня 1595) — князь, землеўласнік у Вялікім Княстве Літоўскім.
Васіль Іванавіч Друцкі-Любецкі | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1567[1] |
Смерць | не пазней за 20 студзеня 1595 |
Месца пахавання | |
Род | Друцкія-Любецкія |
Бацька | Іван Раманавіч Друцкі-Любецкі[1] |
Маці | Алена Солтанаўна Сакольская[d][1] |
Веравызнанне | праваслаўе[2] |
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын князя Івана Раманавіча (пам. 1567) і княжны Алены Солтанаўны Сакольскай (яе 2-і муж Васіль Цяпінскі, з якім была ў шлюбе ў 1580 г.). Меў братоў Івана (пам. паміж 1581—1586 гг.), Рыгора, сясцёр — Багдану (муж — суддзя гродскі луцкі Астафі Малінскі), Марыну (муж — Пётр Кубліцкі)[3], Аўдоццю (муж — Гермаген Сялява)[4]. Праваслаўны.
Паводле падзелу з братам Рыгорам ад 9 лютага 1586, атрымаў «рускія» валоданні роду — часткі ў замку і мястэчку Друцк, двары Відзенічы, Загараддзе, Палонная, Засеклі (з аднайменнымі сёламі), сёлы Гастынічы, Худава, Дакучын, Бяліца, Воўфінічы, Кацэвічы, Лялекі, Арава, Крывое Друцкага княства. З іх Засеклі былі прададзены пісару земскаму аршанскаму Андрэю Васільевічу Варапаю (ліст ад 30.12.1586, актыкаваны 02.01.1587 у аршанскім гродскім судзе). 4 лістапада 1591 атрымаў дэкрэт Галоўнага Трыбунала ВКЛ па справе з Фёдарам Алехнавічам Барэйшам, які прысудзіў яму маёнтак Відзенічы (з в. Худава, Дакучын) Аршанскага павета, няслушна застаўлены князем Юрыем Друцкім-Горскім Ф. Барэйшу.
Паколькі яго маёнткі адышлі брату, верагодна, не пакінуў нашчадкаў. Сумнеўна, каб наогул быў жанатым. Памёр задоўга да 20 студзеня 1595 года. Пахаваны, верагодна, у Прачысценскай царкве Друцкага замка[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.