Варыятар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Варыя́тар — прыстасаванне для плаўнай змены вуглавых скарасцей звёнаў прывода і выканаўчага механізма.
Асноўная частка варыятара — бесступеньчатая перадача (адна або некалькі). Варыятар забяспечвае аптымальную скорасць машыны або механізма пры розных умовах эксплуатацыі. Бываюць фрыкцыйныя (выкарыстоўваюць трэнне) і гідраўлічныя.
Пашыраны ў машынах і механізмах хімічнай, папяровай, тэкстыльнай прамысловасці, на транспарце (напрыклад, на эскалатарах метрапалітэна ўзгадняюць скорасць руху поручняў і ступеняў).