Варнаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́рнаў (ням.: Warnow, вымаўляецца Ва́рна) — рака ў Германіі, працякае па зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Упадае ў Балтыйскае мора ў Варнемюндэ.
Хуткія факты Варнаў, Характарыстыка ...
Варнаў | |
---|---|
ням. Warnow | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 155,4 км |
Басейн | 3 324 км² |
Вадацёк | |
Выток | каля Пархіма |
• Вышыня | 65 м |
• Каардынаты | 53°30′59″ пн. ш. 11°51′45″ у. д.HGЯO |
Вусце | Варнемюндэ |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 54°10′49″ пн. ш. 12°05′35″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Балтыйскае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Назва ракі мае славянскія вытокі (рака Вароны). У межах горада Ростака рака носіць назву Ніжняя Варнаў (Unterwarnow). Суднаходная да галоўнай прыстані Ростака, каля пяці кіламетраў ад вусця. У вусце ракі размяшчаецца важны пункт паромнага паведамлення ў Паўночнай Еўропе. Па берагах ракі апроч партовых збудаванняў размяшчаюцца прадпрыемствы суднабудаўнічай і суднарамонтнай прамысловасці, верфі і яхт-клубы. У Ростаке пад ракой пракладзены Варнаўскі тунэль.