From Wikipedia, the free encyclopedia
Валодша (аг.-усх.-слав.: Володьша; пачатак XII ст. — да 1180) — напэўна, князь ізяслаўльскі (2-я палова XII ст.).
Валодша | |
---|---|
Нараджэнне | невядома |
Смерць | не пазней за 1180 |
Бацька | Давыд Усяславіч |
Дзеці | Андрэй Валодшыч[d] і Валодшыч[d] |
На думку Фёдара Успенскага, імя Валодша магло быць як самастойным, так і памяншальнай формай імёнаў з пачаткам на аснову Валод-/Улад- (Волод-)[1]. Самастойнае, напэўна, было б выпадкам вар’іравання асновы «-волод-» родавых імёнаў, як у сучаснай мове Слава→Слаўка ёсць формай ад усіх імёнаў з асновай -слав-/-слаў-[2]. За памяншальную форму сведчыць гіпакарыстычны суфікс, вядомы, напрыклад, і ў выпадку Святаслаў→Святоша[3]. Утварэнне імя па бацьку ад памяншальнай формы (Володьша→Володьшичь) не супярэчыць тагачаснай практыцы[4].
Упершыню згаданы Іпацьеўскім летапісам пад 1159 годам[5], калі разам з князем Брачыславам быў у Ізяслаўлі[5], названым для таго «отчынай», то бок бацькоўскім уладаннем. Паводле Васкрасенскага летапісу, у 1159 годзе менскія князі Глебавічы напалі на Ізяслаўль, Брачыслаў і Валодша трапілі ў палон, Брачыслаў быў закаваны ў жалеза[5]. Летапіс не называе кім Валодша даводзіўся Брачыславу, але іх лічаць братамі. У 1160 годзе, падчас паходу полацкага князя Рагвалода-Васіля на Менск, Брачыслава і Валодшу вызвалілі[5].
У 1180 годзе ў паходзе на Друцк браў удзел князь Андрэй Валодшыч (аг.-усх.-слав.: Андрѣи Володьшичь), напэўна, сын Валодшы. У тым самым паходзе бралі ўдзел і пляменнік Андрэя Валодшыча — Ізяслаў. Такім чынам, Валодша меў прынамсі яшчэ аднаго сына, якім асобна крыніцамі не згаданы і імя яго не вядома. Таксама, апошнім у спісе ўдзельнікаў, пасля андрэева пляменніка Ізяслава, запісаны нейкі Васілька Брачыславіч, магчыма, стрыечны брат Андрэя Валодшыча.
Ст҃ослав же [...] самъ сн҃мъ с Володимѣромъ поиде Новоугородоу Великомоу . сдоумав же Ӕрославъ съ Игоремь . поидоста . къ Дрьютьскоу . поємше с собою Половцѣ . а Всеволода Игорева брата . ѡставиша в Черниговѣ . и Ѡлга Ст҃ославича . и придоша Полотьскии кнѧзи . въ стретениє помагающе Ст҃ославоу . Василковича . Брѧчьславъ . изъ Витебьска . братъ єго Всеславъ с Полочанъı . с ними же бѧхоуть и Либь . и Литва Всеславъ Микоуличь . из Логажеска . Андрѣи Володьшичь . и сн҃овець єго Изѧславъ . и Василко Брѧцьславичь . снемшесѧ вси поидоша мимо Дрьютьскъ . [...]
На думку М. М. Карамзіна, М. П. Пагодзіна, П. М. Строева, А. М. Рапава[5], С. М. Салаўёва[6], М. Баўмгартэна[7] і іншых, князь Валодша быў сынам полацкага князя Васількі Святаславіча. Такая генеалогія не адпавядае сведчанню летапісу пра Ізяслаўль як «отчыну» Брачыслава[8], бо валоданне гэтым удзелам Васількам Святаславічам, ці прынамсі Святаславам Усяславічам, супярэчыць крыніцам. Такая неадпаведнасць у асноўным усведамляецца вышэйназванымі даследчыкамі. Ёсць і іншыя думкі, Мікола Ермаловіч атаясняў князя Валодшу з полацкім князем Вальдэмарам, згаданым у «Хроніцы Лівоніі» Генрыхам Латвійскім, але такое атаясненне храналагічна праблемнае, князь Вальдэмар вядомы з 1184 года, калі Валодша ўжо не жыў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.