Валенсія
горад у Іспаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Валенсія (ісп.: Valencia, катал.: València) — горад у Іспаніі, цэнтр аўтаномнай супольнасці Валенсія і аднайменнай правінцыі. Трэці па колькасці жыхароў горад Іспаніі пасля Мадрыда і Барселоны. Валенсія мае статус глабальнага горада[3]. Порт Валенсіі з’яўляецца найбуйнейшым у Міжземным моры.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад быў заснаваны як рымская калонія ў 138 годзе да н.э. Размешчаны на берагах часткова асушанай ракі Турыя, на ўсходнім узбярэжжы Пірэнейскага паўвострава. Гістарычны цэнтр горада з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Іспаніі і займае тэрыторыю ў прыкладна 169 акраў[4]. У Валенсіі маецца вялікая колькасць старажытных помнікаў, культурных славутасцей, што робіць яе адным з самых папулярных турыстычных месцаў у краіне. Мастацкія музеі Валенсіі маюць вялікую калекцыю карцінаў з XIV па XVIII стагоддзя, у тым працы Веласкеса, Эль Грэка, Гоі і іншых мастакоў[5].
Традыцыйная іспанская страва, паэлья, ўзнікла ў Валенсіі.