Вакуум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вакуум (лац.: vacuum — пустата) — стан матэрыі ў адсутнасці рэчыва. Таксама яго часам завуць беспаветранай прасторай, хоць гэта і няслушна. Набліжэнні да такога вакууму з газавым ціскам нашмат меншым за атмасферны ціск таксама называецца вакуумам, гэта значыць такі стан разрэджанага газу характырызуецца большым памерам даўжыны вольнага прабегу малекулы за памеры пасудзіны, у якой знаходзіцца газ. Фізікі часцяком абмяркоўваюць ідэальны вынік тэсту, які будзе адбывацца ў ідэальным вакууме, які яны часам проста называюць «вакуумам» ці вольнай прасторай, а таксама выкарыстоўваць тэрмін частковага вакууму для абазначэння фактычнага недасканалага вакууму, які можна было б мець у лабараторых умовах.
Якасць частковага вакууму залежыць ад таго, як блізка ён набліжаецца да ідэальнага вакууму. Пры іншых роўных умовах, зніжэнне ціску газу азначае большую высокую якасць вакууму. Напрыклад, тыповы пыласос вырабляе дастаткова ўсмоктвання, каб паменшыць ціск паветра прыкладна на 20%[1]. Звышвысокія вакуумныя камеры выкарыстоўваюцца ў даследваннях па хіміі, фізіцы і тэхніцы, маючы паказчык ніжэй за 10−12 атмасфернага ціску[2]. Касмічная прастора з’яўляецца вакуумам з яшчэ лепшай якасцю, з сярэднім паказчыкам ва ўсяго некалькі атамаў вадароду на кубічны метр[3]. У сучаснай фізіцы часціц, вакуумны стан разглядаецца як асноўны стан матэрыі.
Частковы вакуум з вынаходствам лямпаў напальвання і вакуумных лямпаў напачатку XX стагоддзя стаў шырока выкарыстоўвацца ў прамысловасці. У вакууме праводзіцца значная колькасць фізічных эксперыментаў, бо адсутнасць паветра або атмасферы іншага складу дазваляе паменшыць непажаданы ўплыў на аб'ект даследвання. Цікавасць да вывучэння вакууму павялічылася пасля выхаду чалавека ў космас. Варта адрозніваць паняцці фізічнага вакууму і тэхнічнага вакууму.