Вакзальная (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вакзальная (укр.: Вокза́льна, ⓘ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Політэхнічны інстытут» і «Універсітэт».
«Вакзальная» укр.: Вокзальна | |
---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 6 лістапада 1960 года |
Раён | Саламянскі |
Тып | пілонная са скарочанай цэнтральнай залай |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 101,0 м |
Шырыня платформаў, м | 19.7 м |
Архітэктары | Ihor Maslenkov[d] |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Вакзальнай плошчы |
Пераходы на станцыі | Кіеў-Пасажырскі |
Час адкрыцця | 05:45 |
Код станцыі | 117 |
Суседнія станцыі | Універсітэт і Політэхнічны інстытут |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святошынска-Броварская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
З’яўляецца адной з самых загружаных сярод станцый кіеўскага метро.
Адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва. Станцыя названая ад Цэнтральнага і прыгараднага вакзалаў чыгуначнай станцыі Кіеў-Пасажырскі.
З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння»[1][2].
Паблізу знаходзіцца станцыя хуткаснага трамвая «Старавакзальная».
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Наземны вестыбюль злучаны са станцыяй эскалатарам.
У афармленні падземнага вестыбюля выкарыстоўваецца кантраст белых сцен і пілонаў з дэкаратыўнымі бронзавымі чаканнымі медальёнамі (дыяметрам да 2 м), на якіх намаляваныя падзеі з гісторыі Украіны. Тарэц залы да 1992 года быў упрыгожаны гербам УССР[3].
У перспектыве станцыя «Вакзальная» стане часткай перасадачнага вузла з Падольска-Вігураўскай лініяй.
Пачынаючы з сярэдзіны 1960-х гадоў плануецца збудаванне другога выхаду са станцыі. Пачатак яго будаўніцтва ўвесь час адкладаецца. Арыенціровачны тэрмін будаўніцтва — прыкладна 1,5 года[4].
Адкрыццё — 5:45, закрыццё — 0:16.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.