Вайна з наркотыкамі на Філіпінах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна з наркотыкамі на Філіпінах пачалася з прыходам да ўлады новага прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ ў ліпені 2016 года[16]. Усяго за некалькі тыдняў з яе пачатку было забіта каля 2 тысяч чалавек[17], за некалькі месяцаў звыш 3,5 тыс. чалавек[18]. Да жніўня 2016 года, па заявах улад краіны, каля 600 000 наркагандляроў здаліся праваахоўным органам, каб не быць забітымі ў ходзе антынаркатычнай кампаніі ўрада[16].
Вайна з наркотыкамі на Філіпінах | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Дутэртэ паказвае дыяграму наркатычных рэчываў на прэс-канферэнцыі 7 ліпеня 2016 года. | |||||||
| |||||||
Бакі канфлікту | |||||||
Урад Філіпін
Іншыя прыхільнікі: Падтрыманы: |
Наркаманы і наркадылеры | ||||||
Ключавыя фігуры | |||||||
* Прэзідэнт Радрыга Дутэртэ | |||||||
Страты | |||||||
92 забітыя(паліцыя і ваенныя)[11][12]
|
4,854 чал. памерлі ў афіцыйных паліцэйскіх аперацыях (па сцвярджэнні ўрада Філіпін)[13] 20,000 (па сцвярджэнні сенатара Антоніа Трыланеса)[14][15] |
Паводле інфармацыі заходніх СМІ, паліцыя і «народныя дружыны» актыўна ўжываюць пазасудовыя пакаранні[en] ў дачыненні да меркаваных наркагандляроў[17][19]. Дзеянні ўлад Філіпін выклікалі жорсткую крытыку ААН, ЗША і Еўрасаюза за парушэнні правоў чалавека[20][21]. У адказ філіпінскі прэзідэнт Радрыга Дутэртэ зрабіў некалькі рэзкіх заяў у адрас ААН[22], ЗША[23] і ЕС[24][25], заклікаў не ўмешвацца ва ўнутраныя справы яго краіны і прыгразіў выйсці з ААН[26]. На фоне рэзкага пагаршэння адносін з Захадам Дутэртэ вырашыў змяніць прыярытэты знешняй палітыкі Філіпін, узяўшы курс на збліжэнне з Расіяй і Кітаем[27].