Вайна за кастыльскую спадчыну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна за кастыльскую спадчыну — узброены канфлікт 1475—1479 гадоў паміж прыхільнікамі Хуаны Бельтранехі, дачкі кастыльскага караля Энрыке IV, і зводнай сястры апошняга Ізабелы за права спадчыны Кастыльскай кароны. У гэтай вайне на баку Ізабелы выступаў Арагон, за спадчыннікам якога яна была замужам, а на баку Хуаны, з аналагічнай прычыны, — Партугалія. Францыя выступіла на баку Партугаліі з прычыны тэрытарыяльных спрэчак з Арагонам за тэрыторыі ў Італіі і за Русільён.
Нягледзячы на поспехі спачатку, з прычыны нерашучасці Афонсу V і пасля нічыйнай бітвы пры Тора, прыхільнікі Хуаны страцілі адзінства, а Ізабела была прызнана картэсамі у 1476 годзе. Далейшае супрацьстаянне Кастыліі і Партугаліі адбывалася ў Атлантыцы, і ў вырашальнай марской бітве за Гвінею[en] партугальскі флот быў мацней.
Вайна завяршылася ў 1479 годзе падпісаннем дагавору, паводле якога Фердынанд і Ізабела прызнаваліся каралямі Кастыліі. Гэты дагавор замацоўваў панаванне Партугаліі ў Атлантыцы, уключаючы выключнае права на заваяванне Феса. Хуана страціла правы на спадчыну кастыльскага стальца.