From Wikipedia, the free encyclopedia
Вазапісец Сапфо — атычны чорнафігурны вазапісец, які працаваў каля 510—490 гг. да н. э.
Вазапісец Сапфо | |
---|---|
Род дзейнасці | атычны вазапісец, вазапісец чорнафігурнага стылю, вазапісец па белым фоне, мастак |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго імянная ваза — гэта кальпіда з выявай паэтэсы Сапфо, што захоўваецца ў Нацыянальным музеі Варшавы (інв. 142333). Рука Вазапісца Сапфо была ідэнтыфікавана на 95 пасудзінах, 70 % з якіх з’яўляюцца лекіфамі. Яго працу таксама можна ўбачыць на плітах сцен грабніц і эпінетранах.
Амаль палова яго выяў належаць да вазапісу па белым фоне. Ён, мабыць, пазбягаў пераважнай тады чырвонафігурнай тэхнікі, але часам выкарыстоўваў тэхніку Сікса , у якой фігуры закладваюцца на чорным фоне белым або чырвоным, а дэталі прарэзвалі так, каб чорны праглядаў з-пад нізу[1]. Ён знаходзіўся пад уплывам і, магчыма вучыўся ў Эдынбургскага вазапісца[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.