Ваенны міністр ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваенны міністр ЗША (англ.: United States Secretary of War, даслоўна Сакратар вайны ЗША) — кіраўнік Ваеннага міністэрства ЗША, быў членам кабінета прэзідэнта Злучаных Штатаў, пачынаючы з адміністрацыі Джорджа Вашынгтона. Аналагічная пасада, была створана для выканання ваенных функцый Кангрэсам Канфедэрацыі паводле Артыкулаў Канфедэрацыі паміж 1781 і 1789 годамі. Бенджамін Лінкальн, а пазней Генры Нокс займалі гэту пасаду. Калі Вашынгтон заняў пасаду першага прэзідэнта ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, ён прызначыў Нокса на гэтую пасаду.
Ваенны міністр ЗША | |
---|---|
United States Secretary of War | |
| |
Узначальвае | Ваеннае міністэрства ЗША |
Форма звароту | The Honourable[d] |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Вашынгтон |
Кандыдатура прапануецца | Прэзідэнтам ЗША |
Прызначаецца | зацвярджаецца Сенатам ЗША |
Пасада з’явілася | 11 верасня 1789 года |
Першы на пасадзе | Бенджамін Лінкальн |
Апошні на пасадзе | Кенет Клайбарн Роял |
Пасада скасавана | 19 верасня 1947 года |
Ваенны міністр быў кіраўніком Ваеннага міністэрства. Спачатку ён адказваў за ўсе ваенныя справы, у тым ліку і ваенна-марскія. У 1798 годзе ў адпаведнасці з законам была створана пасада ваенна-марскога міністра ЗША, і функцыі гэтай пасады былі скарочаны да агульнага клопату над арміяй. З 1886 года, ваенны міністр быў трэцім у лініі наследавання пасады прэзідэнта, пасля віцэ-прэзідэнта ЗША і дзяржаўнага сакратара ЗША.
У 1947 годзе ваеннае міністэрства і ваенна-марское міністэрства былі рэарганізаваны ў рамках навастворанага міністэрства абароны ЗША. Ваенны міністр быў заменены міністрам арміі і міністрам ваенна-паветраных сіл, якія, разам з міністрам ваенна-марскога флоту, з 1949 года перасталі быць членамі Кабінета ЗША, і засталіся пры міністры абароны, які стаў членам Кабінета. Міністр арміі, як правіла, лічыцца прамым пераемнікам ваеннага міністра ЗША. Міністр абароны заняў месца ваеннага міністра ў Кабінеце і лініі наследавання пасады прэзідэнта.