Вадзі-аль-Хітан (араб. وادي الحيتان, «Даліна кітоў») — палеанталагічныя знаходкі, размешчаныя ў егіпецкім губернатарстве Фаюм прыблізна ў 150 км да паўднёвага захаду ад Каіра[2]. У ліпені 2005 года яны былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА дзякуючы добра захаваным у вялікай колькасці выкапнёвым рэшткам старажытных кітоў, якія належаць да былога падатрада Archaeoceti. Гэтыя закамянеласці ілюструюць частку эвалюцыйнага працэсу — паходжанне кітоў ад жывёл, якія насялялі на сушы. Асоба ахоўны ландшафт, у якім размешчаны гэтыя ўзоры, таксама даступны і прыдатны для даследаванняў.[3]
* | |
---|---|
Wadi Al-Hitan ("Whale Valley")** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Егіпет |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | viii |
Спасылка | 1186 |
Рэгіён*** | Афрыка |
Каардынаты | 29°16′15″ пн. ш. 30°02′38″ у. д.HGЯO[1] |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2005 (29-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Рэшткі з Вадзі-аль-Хітана не былі першымі выяўленымі ўзорамі старажытных кітоў, аднак адрозніваюцца вялікай колькасцю і добрай захаванасцю — захавалася нават змесціва страўнікаў некаторых узораў. Знойдзеныя ў Вадзі аль-Хітан рэшткі іншых жывёл — акул, кракадзілаў, піларылых, чарапах і скатаў — дазваляюць узнавіць навакольнае асяроддзе і экалагічны стан таго перыяду.
Першыя выкапнёвыя рэшткі былі знойдзены ў Вадзі-аль-Хітан узімку 1902—1903 года.[2] Закамянеласці адносяцца да самых ранніх прадстаўнікоў Archaeoceti і адлюстроўваюць стадыю іх развіцця, на якой яны ўжо амаль цалкам страцілі свае заднія канечнасці, іх цела мела абцякальную форму, як у сучасных кітоў, але зубная сістэма і чэрап усё яшчэ мелі прымітыўную будову. Самы буйны шкілет дасягае даўжыні 21 м,[4] на ім маюцца добра развітыя перапонкі з пяццю пальцамі і нечакана добра развітыя заднія канечнасці, раней невядомыя ні ў аднаго з відаў старажытных кітоў. Іх форма была змеепадобная і яны былі драпежнымі.
Вадзі-аль-Хітан з'яўляецца таксама месцам рассялення 15 відаў пустэльных раслін, 15 відаў сысуноў, уключаючы паўночнаафрыканскага шакала, чырвоную лісіцу, егіпецкага мангуста, афрыканскую дзікую кошку і іншых. Таксама зарэгістравана прысутнасць 19 відаў гадаў і 36 відаў птушак, якіх прыцягваюць азёры Вадзі-аль-Раяна.[4]
У ліпені 2007 года егіпецкі ўрад заявіў, што дзве машыны кіруемыя бельгійскімі дыпламатамі заехалі на ахоўную тэрыторыю і вырабілі шкоду ў памеры 325 000 долараў ЗША. Бельгійскі ўрад адмовіўся прызнаць факт шкоды сваімі дыпламатамі. Інцыдэнт застаўся нявырашаным.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.