From Wikipedia, the free encyclopedia
Вагінальны секс (лац.: coitus) — від палавога акта, пад якім разумеюць, як правіла, увядзенне эрэгіраваннага палавога члена ў похву. Вагінальны секс з’яўляецца адзінным відам палавога акта, які выконвае рэпрадуктыўную функцыю.
Вагінальны палавы акт суправаджаецца зваротна-паступальным рухам пеніса ў похву (фрыкцыямі), які забяспечваецца рухамі аднаго або абодвух партнёраў. Стымуляцыя палавога органа мужчыны дасягаецца за кошт скарачэння мышц похвы; стымуляцыя жанчыны — за кошт узрушэння багатых нервовымі канчаткамі сценак похвы і дакрананняў да клітара.
Нармальным завяршэннем палавога акта лічыцца эякуляцыя партнёра. Пры трапленні спермы ў похву магчыма зачацце.
Падчас вагінальнага сексу можа адбывацца перадача шэрага захворванняў, у прыватнасці, ВІЧ (падрабязней гл. Венерычныя захворванні).
Выкарыстанне фалаімітатараў, вібратараў і іншых прадметаў для сексуальнай стымуляцыі вагінальнай зоны, а таксама некаторых лесбійскіх практык, напрыклад трыбадзізму, таксама могуць разглядацца як вагінальны секс.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.