![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/D-van-trailing-vline.jpg/640px-D-van-trailing-vline.jpg&w=640&q=50)
Вагон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыгу́начны ваго́н (фр.: wagon, ад англ.: waggon - воз). Прататып - невялікі воз, уяўляў сабой скрыню, якая перасоўваўся па драўляных рэйках на горных прадпрыемствах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/D-van-trailing-vline.jpg/640px-D-van-trailing-vline.jpg)
Вагон з'яўляецца адзінкай рухомага састава чыгунак. Вагон прызначаны для перавозкі грузаў ці пасажыраў і абсталяваны, адпаведна, усімі неабходнымі прыладамі для іх перавозкі і для ўключэння вагона ў склад цягніка[1].
У Расіі правобразы вагона - ваганеткі - з'явіліся на рудніковых і ўнутрызаводскіх рэйкавых дарогах у 1764 годзе на Калыванава-Васкрасенскім заводзе на Алтаі, а затым у 1788 годзе на Аляксандраўскім заводзе ў Петразаводску, у 1810 на Змяінагорскай рудні, а з паравой цягай - на Ніжнетагільскай чыгунцы, пабудаванай у 1834 годзе.
Для Царскасельскай чыгункі рухомы састаў, у тым ліку і вагоны, былі закуплены ў Англіі. Вытворчасць першых вагонаў для чыгункі паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам было наладжана на Аляксандраўскім заводзе (Санкт-Пецярбург) у 1846 годзе.