From Wikipedia, the free encyclopedia
ВАЗ-2106 («Жыгулі 2106»/«Lada 1600») — савецкі і расійскі заднепрывадны аўтамабіль III групы малога класу з кузавам тыпу седан, які з’яўляўся мадыфікацыяй ВАЗ-2103 і вырабляўся на Волжскім аўтамабільным заводзе з 1976 па 2006 год[1]. У 1998 годзе вытворчасць была часткова перанесена на прадпрыемства «Рослада» у Сызрані, у 2001 годзе на «Анто-рус» у Херсоне, ва Украіне, а ў 2002 — на завод «ІжАвто» ў Іжэўску, дзе і працягвалася аж да зняцця мадэлі з канвеера 28 снежня 2005 года[2]. Адзін з самых масавых і папулярных расійскіх аўтамабіляў — усяго выраблена і сабрана на розных заводах звыш 4,3 млн адзінак[3].
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) |
Платформа: | ВАЗ-2101 |
Даўжыня: | 4166 мм |
Шырыня: | 1611 мм |
Вышыня: | 1440 мм |
Колавая база: | 2424 мм |
Маса: | 980 кг |
Папярэднік |
ВАЗ-2107 |
Сегмент: | В-сегмент |
Аб'ём бака: | 39 л |
Дызайнер: | У.Анціпін, У.Сцяпанаў, У.Пашко і інш. |
Разпрацоўка ВАЗ-2106 пачалася спецыялістамі Центру стылю Волжскага аўтазавода ў 1974 годзе як «праект 21031» (па аналогіі з толькі што асвоеным у вытворчасці ВАЗ-21011). Патрабаванні тэхнічнага задання на абнаўленне мадэлі 2103 зводзіліся к скарачэнню выкарыстання дарагіх металічных храмаваных дэталяў за кошт замены на болей тэхналагічныя металізаваныя з пластыкаў, а таксама мадэрнізацыі светлатэхнікі да апошніх еўрапейскіх стандартаў пры мінімуме выдаткаў. Экстэр’ер аўтамабіля быў распрацаваны, у духу часу з выкарыстаннем чорных пластыкаў, У. Анціпіным, арыгінальныя заднія ліхтары — У. Сцяпанавым. Зменам падвергліся пярэдняя абліцоўка, задняя панэль багазніку, бамперы, каўпакі колаў, бакавыя ўказальнікі паваротаў, вентыляцыйныя рашоткі, заводскі знак.[4].
…Гэта было з мадэрнізацыяй «шасцёркі», аўтамабіля «2106». Ад нас патрабавалася абнавіць, амаладзіць яго аблічча. Прыступалі з немалай збянтэжанасцю, як бы не сапсаваць самую прэстыжную італьянскую распрацоўку, якой фіятаўцы самі шчыра ганарыліся.
Дробязь — заднія ліхтары. Займаўся імі Уладзімір Эраставіч Сцепанаў. Любоўна, акуратна, і яны атрымаліся, што было прызнана і італьянцамі. Прайшоў яшчэ шэраг цікавых прапаноў. Але тут заслон дызайнерам паставілі вытворцы: дзякуй, хлопцы, вы сваю працу зрабілі: гузікі змянілі, хлясцік укарацілі, але глыбей ісці ня трэба, інакш пераробка тэхналогіі надта дорага абыйдзецца заводу.— З інтэрв'ю з кіраўніком дызайн-цэнтра ААТ «АўтаВАЗ» М.В.Дземідаўцэвым «Прыгажосць ратуе свет і аўтамабіль», 1993 г. |
Новаўвядзенні ў інтэр’еры закранулі абіўку і падлакотнікі дзвярэй; пярэднія сядзенні атрымалі рэгулюючыяся па вышыне падгалоўнікі. Органы кіравання дапоўнілі аварыйнай сігналізацыяй, падрулевым выключальнікам амывальніка лабавога шкла, рэастатам асвятлення панэлі прыбораў, а таксама індыкатарам нізкага ўзроўня тармазной вадкасці. Палепшаныя камплектацыі забяспечваліся радыёпрымачамі, абаграваннем задняга шкла і чырвоным супрацьімглістым ліхтаром, які ўсталёўвалі пад заднім бамперам злева ці справа (на экспартных праварульных экземплярах).
Для аўтамабіля быў падрыхтаваны варыянт рухавіка 2103, у якога на ўзор мадыфікацыі 21011 дыяметр цыліндраў быў павялічаны з 76 да 79 мм, што дазволіла дасягнуць працоўнага аб’ёму 1,57 л. Новы дліннаходны матор паказаў на 12 % большы крутоўны момант па параўнанні з базавым (прычым пры істотна меньшых абаротах), аднак яго максімальная магутнасць па існуючым у той час стандартам склала толькі 78 к.с. замест разлічаных 80-ці праз абмежаваныя характэрыстыкі сістэмы ўпуску, якую дзеля ўніфікацыі з іншымі рухавікамі сямейства пакінулі без зменаў. Тым не меней, трансмісію да новага рухавіка ўсё жа адаптавалі, спачатку стварыўшы спецыяльную версію каробкі перадач, якая адрознівалася паменшанымі перадатачнымі лікамі на першых трох ступенях, а пасля камплектуя частку аўтамабіляў рэдуктарам галоўнай пары з перадатачным лікам, які быў паменшаны да 3,9. Новы сілавы агрэгат з мінімальнымі зменамі быў выкарыстованы для рыхтуючыйся ў той час к вытворчасці мадэлі ВАЗ-2121 «Ніва»[5].
Падобна ВАЗ-2103, навінку планавалася суправаджаць двума меней моцнымі мадыфікацыямі; для кузава ўжо традыцыйна прадугледжвалася магчымасць выканання з правым размяшчэннем руля. Таксама варта адзначыць, што як і ў выпадку з ВАЗ-21011, па маркетынгавых меркаваннях з’яўленне мадэрнізаванай версіі 2103 зусім не азначала імненнага зняцця з вытворчасці яе папярэдніцы[6]. У выніку гэтага першапачатковае пазначэнне абноўленага аўтамабіля як 21031, нягледзячы на сваю бясспрэчную лагічнасць, выглядала малаперспектыўным для будучага выкарыстання і было заменена на 2106[7]. «Вызвалены» жа індэкс 21031 быў выкарыставаны для абазначэння «сапраўднай» мадыфікацыі 2103, якая была ўкамплектаваная новым рухавіком (таксама часова пазначалася як «ВАЗ-21031») і была выраблена дзеля атрымання спажывецкіх водгукаў аб ім вельмі невялікай партыяй (150—200 адз.) улетку 1975 г. Адметнай асаблівасцю гэтых машын была чырвоня ці жоўтая афарбоўка галоўкі блока цыліндраў рухавіка ў залежнасці ад усталяванай каробкі перадач (адпаведна, з папярэднім шэрагам перадатачных лікаў ці з адаптаваным).
Самы першы аўтамабіль ВАЗ-2106 быў сабраны на галоўным канвееры ў снежні 1975 г., а масавая вытворчасць навінкі пачалася на трэцяй лініі канвеера з 21 лютага 1976 г. 28 снежня таго жа году экзэмпляр гэтай мадэлі стаў трохмільённым аўтамабілем, які быў выраблены на Волжскам аўтазаводзе, а 3 чэрвеня 1978 г. — чатырохмільённым. 17 траўня 1979 г. адзін з ВАЗ-2106, які быў адпраўлены ў ЧССР, стаў мільённым свецкім аўтамабілем, які быў пастаўлены ў СЭУ.
Падчас вытворчасці ў аўтамабіль неаднаразова ўносіліся дробныя змены. З 1980 г. усе «Жыгулі» пачалі абсталеўвацца карбюратарам «Азон» замест ранейшага «Вэбера». Пасля зняцця з вытворчасці мадэлі 2103 на «шасцёрках» на працягу некалькіх гадоў часткова змяніўся камплект молдынгаў: паясныя элементы забяспечылі канцавымі фіксатарамі, замест храмаваных ніжніх молдынгаў з’явіліся чорныя пластыкавыя, была выключана з афармлення акантоўка колавых арак. Таксама зніклі чырвоныя катафоты на задніх крылах, фон заводскага знака замест вішнёвага стаў чорным, было адменена храмаванне абадкоў бакавых указальнікаў паваротаў, пачалі ўсталёўвацца заднія ветыляцыйныя рашоткі ад ВАЗ-2105. У 1986 г. ВАЗ-2106 атрымаў заднія тормазы ад 2105, а яшчэ праз год і каробку перадач ад той жа мадэлі. Некаторыя спрашчэння зведала схема электраабсталявання: з 1987 г. убудаваныя ў тарцы пярэдніх дзвярэй чырвоныя ліхтары былі заменены катафотамі, а з 1993 г. з схемы было выключана рэле мігцення кантрольнай лампы стаяначнага тормаза. Пад канец 80-х гг. перасталі ўсталёўвацца каўпакі колаў і брудаабаронныя брылі паміж кузавам і бамперамі, з інтэр’еру паступова зніклі імітацыі пад «хром» і «дрэва», сышлі на нішто разнастайныя каляровыя варыяцыі абіўкі салону. У пачатку 90-х адмянілі храмаванне вадасцёкаў, ледзь пазней дзеля далейшага патаннення мадэлі завод нават пытаўся адмовіцца ад бакавых молдынгаў (такія машыны атрымалі ў народзе назву «голых»), аднак гэта «новаўвядзенне» было сустрэта вельмі адмоўна і было хутка адменена.
У другой палове 90-х пачалі ўсталёўвацца інэрцыйныя рамяні бяспекі, рулявое кола ад пазнейшых версій сямейства 2105, штатны супрацьімглісты ліхтар і апцыянальныя пярэднія электрашклопадымальнікі. Экземпляры апошніх гадоў вытворчасці страцілі храмоўку абадкоў задніх ліхтароў, вельмі часта не храмавалася і рашотка радыятара. «Іжэўскія» машыны камплектаваліся пярэднімі сядзеннямі ад «Іж-2126» («Ода»).
«Шасцёрка» даволі доўгі час (з 1976 па 1982 г.) заставалася найболей прэстыжнай мадэллю ў гаме «жыгулёў», заслужыўшы рэпутацыю аўтамабіля павышанай камфартабельнасці і надзейнасці[8]. Відавочна, гэтыя спажывецкія ўласцівасці мадэлі разам з яе паступова растучай цэнавай даступнасцю і сталі гарантыяй таго, што з канца 80-х і аж да канца 2005 года яна карысталася стабільным попытам у небагатых слаёў насельніцтва нават нягледзячы на сваю відавочную састарэласць, а таксама якасць зборкі і камлектуючых, якая штогод пагаршалася.
Іжэўская мадыфікацыя апошніх гадоў выпуску з рухавіком ВАЗ-21067, які адрозніваўся наяўнасцю сістэмы ўпрыску паліва з каталітычным нейтралізатарам, што адпавядала нормам таксічнасці Еўра-2.
Рухавік ВАЗ-2103. На частцы аўтамабіляў для ўнутранага рынку была спрошчана сістэма ахаладжэння рухавіка — адсутнічаў электравентылятар, а крыльчатка ўсталёўвалася непасрэдна на тарэц вала помпы ахаладжальнай вадкасці. У постсавецкія гады дапускалася завадская камплектацыя бамперамі ад ВАЗ-2105.
Экспартныя экзэмпляры адрозніваліся палепшаным аздабленнем і дробнымі зменамі ў схеме электраабсталявання, частка такіх машын камплектавалася мадыфікаванымі бамперамі ад ВАЗ-2121 з убудаванымі падфарнікамі, некаторыя аўтамабілі забяспечваліся ачышчальнікамі і амывальнікамі знешніх фар.
Экспартная мадыфікацыя ВАЗ-2106 з правабаковым размяшчэннем органаў кіравання.
Рухавік ВАЗ-21011 (1294 куб. см.) палепшанай камплектацыі, з датчыкам ціску масла і з электравентылятарам замест крыльчаткі, якая прыводзілася ў рух праз рамень (у варыянтным выкананні дапускаўся прывод рамянём). Гэту мадыфікацыю выраблялі да 1994 г.[9] і абсталёўвалі, у адрозненні ад іншых, сістэмай выпуску выхлапных газаў з адным рэзанатарам замест двух. Аўтамабілі апошніх гадоў выпуску маглі абсталёўваць бамперамі ад мадэлі 2105.
Экспартная мадыфікацыя ВАЗ-21061 з правабаковым размяшчэннем органаў кіравання.
Мадэрнізаваная мадыфікацыя з палепшанай камплектацыяй, якая выраблялася ў 1990—2001 гг.[10] Ад базавай мадэлі адрознівалася больш магутным генератарам, пяціступеннай каробкай перадач, рэдуктарам задняга мосту з перадатачным лікам 3.9, бескантактавай сістэмай запальвання, карбюратарам «Солекс» (21053-1107010), галагенавымі фарамі, абіўкай і падгалоўнікамі сядзенняў, а таксама штатнай наяўнасцю задняга супрацьімглістага ліхтара і электраабагравання задняга шкла. Выкарыстоўваліся колы ад ВАЗ-2105, большасць экзэмпляраў абсталёўвалі алюмініевымі бамперамі ад той жа мадэлі, а частка экспартных машын, як і раней, абсталёўвалі мадыфікаванымі бамперамі ад ВАЗ-2121. Камплектацыю 21065-01 абсталёўвалі рухавіком ад мадэлі 2103.
Экспартная мадыфікацыя ВАЗ-21063 з правабаковым размяшчэннем органаў кіравання.
Пікап са ўбудаваным ў кузаў намётам, які быў створаны на заказ тэхнічнай дырэкцыі. Праект быў адкінуты галоўнай дырэкцыяй завода, а адзіны серабрысты экзэмпляр перафарбавалі ў чырвоны колер і пасля выкарыстоўвалі як унутрызаводскую тэхнічку.
Адзіны экзэмпляр, які быў выраблены на адмысловы заказ Л. І. Брэжнева або кагосьці з яго атачэння пасля дэманстрацыі доследных ВАЗ-2107 вышэйшаму кіраўніцтву СССР у 1979 г. Апроч экспартных бампераў, вылучаўся сядзеннямі і рашоткай радыятара ад 2107, а таксама дапрацаваным пад яе ўсталёўку капотам.
Носьбіт агрэгатаў і вузлоў перыяду даводкі матораў ВАЗ-2108 і ВАЗ-21083.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.