Біём
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біём — сукупнасць экасістэм адной прыродна-кліматычнай зоны.
Па іншых крыніцах біём — больш буйная, чым біяцэноз, біясістэма, якая ўключае ў сябе мноства цесна звязаных біяцэнозаў. Так, у вызначэнні Юджына Одума, біём — «тэрмін, які вызначае буйную рэгіянальную або субкантынентальную біясістэму, якая характарызуецца якім-небудзь асноўным тыпам расліннасці або іншай характэрнай асаблівасцю ландшафту».
Існуе некалькі класіфікацый біёмаў, якія ўключаюць ад 10 да 32 тыпаў. Размеркаванне біёмаў адбываецца па прынцыпу шыротнай і вертыкальных занальнасцей, а таксама сектарнасці.