Біяхімія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біялагічная хімія, або біяхімія — навука аб хімічным складзе жывых клетак і арганізмаў і аб хімічных працэсах, якія ляжаць у аснове іх жыццядзейнасці. Навука вывучае структуру і функцыі кампанентаў клетак і рэчываў арганізма, як то бялкі, вугляводы, ліпіды, нуклеінавыя кіслоты і іншыя біямалекулы. Біяхімія імкнецца адказваць на біялагічныя і біяхімічныя пытанне з дапамогай хімічных метадаў.
Нягледзячы на тое, што існуе шырокі шэраг розных біямалекул, многія з іх з'яўляюцца палімерамі, гэта значыць складанымі вялікімі малекуламі, якія складаюцца з многіх падобных субадзінак, монамераў. Кожны клас палімерных біямалекул мае ўласны набор тыпаў гэтых субадзінак. Напрыклад, бялкі з'яўляюцца палімерамі, якія складаюцца з амінакіслот. Біяхімія вывучае хімічныя ўласцівасці важных біялагічных малекул, як то бялкі, у прыватнасці хімію рэакцый, каталізаваных ферментамі.
Акрамя таго, большая частка даследаванняў па біяхіміі мае справу з метабалізмам клеткі і яго эндакрыннай і паракрыннай рэгуляцыяй. Іншыя вобласці біяхіміі ўключаюць даследаванне генетычнага кода ДНК і РНК, біясінтэз бялкоў, транспарціроўку праз біялагічныя мембраны і перадачу сігналаў.