From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́тва ў Трансільва́ніі (28 жніўня — 26 лістапада 1916) — асноўная бітва ў ходзе Румынскай кампаніі паміж румынскімі войскамі і войскамі Цэнтральных дзяржаў, якая праходзіла на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі і Каралеўства Румынія часоў Першай сусветнай вайны.
Бітва ў Трансільваніі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Румынская кампанія[1] Першай сусветнай вайны | |||
| |||
Дата | 28 жніўня — 26 лістапада 1916 | ||
Месца | Трансільванія, Аўстра-Венгрыя,Румынія | ||
Вынік | Перамога Цэнтральных дзяржаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Бітва ў Трансільваніі пачалася неадкладна пасля аб’явы вайны Каралеўствам Румынія Цэнтральным дзяржавам і ўжо ў ноч з 27 на 28 жніўня 1916 года румынскія войскі практычна без перашкод і арганізаванага супраціву з боку аўстра-венгерскіх войскаў перасеклі дзяржаўную мяжу суседняй дзяржавы. Мэтай наступальнай аперацыі вызначалася захапіць спрэчную правінцыю Трансільванію, дзе ў пераважнай большасці пражывалі румынскае насельніцтва, і патэнцыйна выбіць Аўстра-Венгрыі з вайны, якая яшчэ не акрыяла пасля сакрушальнай паразы яе войскаў падчас Брусілоўскага наступу.
Хоць спачатку наступ румынскай арміі быў паспяховым, прасоўванне яе войскаў было спынена пасля нападу Балгарыі на Дабруджу, і паспяхова пачатага маштабнага контрнаступлення нямецкай і аўстра-венгерскай армій пасля 18 верасня 1916 года. Нямецкія войскі нанеслі сур’ёзны ўдар каля горада Хацег, а затым магутнымі ўдарамі аўстра-германскіх войскаў румынская армія была разгромлена і адступіла назад да Карпат. Да канца лістапада войскі Чацвярнога саюза пад кіраўніцтвам нямецкага генерала пяхоты Э. фон Фалькенгайна канчаткова разбілі праціўніка, выклікаўшы разбурэнне ўсяго Румынскага фронту, звяржэнне і ўцёкі румынскіх уладаў на чале з каралём з Бухарэста.
Бітва ў Трансільваніі скончылася поўным разгромам румынскай арміі, якая панесла цяжкія страты ў бітве. Нягледзячы шматразовай лікавай перавазе над войскамі Цэнтральных дзяржаў у Трансільваніі, румынскія войскі не змаглі дамагчыся поспеху і дасягнуць пэўных мэтаў. Тактычныя поспехі ў пачатку ўварвання і ўдалае прасоўванне румынскіх войскаў углыб тэрыторыі Аўстра-Венгрыі былі абумоўлены фактычна адсутнасцю супраціву з боку праціўніка. Аднак, як толькі румынскія войскі ўвайшлі ў сутыкненне з аўстра-нямецкімі фарміраваннямі, яны адразу ж пачалі цярпець паражэнне, і ў рэшце рэшт, страцілі не толькі тое, што здабылі ў баях, але і адступілі з тэрыторыі практычна ўсёй Румыніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.