From Wikipedia, the free encyclopedia
Баі за Ідліб — эпізод грамадзянскай вайны ў Сірыі падчас якога з 10 па 13 сакавіка 2012 года ўзброенымі сіламі Сірыі была праведзена ваенная аперацыя з мэтай вызвалення горада Ідліб і знішчэння сіл апазіцыі.
Бітва за Ідліб | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
Дата | 10 — 13 сакавіка 2012 | ||
Месца | Ідліб | ||
Вынік | Перамога сірыйскай урадавай арміі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
З пачаткам грамадзянскай вайны горад быў заняты паўстанцамі. Яны кантралявалі населены пункт некалькі месяцаў, калі ў іх атрымлівалася супрацьстаяць нападам з боку ўрадавых падраздзяленняў.
З 10 па 13 сакавіка 2012 года ўзброенымі сіламі Сірыі была праведзена ваенная аперацыя з мэтай ачысткі горада ад сіл апазіцыі. За тыдзень да гэтага адбылося нарошчванне ваеннай сілы і пачалася падрыхтоўка да штурму (так, у бок горада накіравалася вялікая калона з 42 танкаў і 131 транспарту з вайскоўцамі). Горад абаранялі 1000-1300 паўстанцаў, мелася 2 танкі[3]. 13 сакавіка, пасля зацятых баёў, урадавыя войскі занялі Ідліб[5].
Урадавыя войскі страцілі 7 салдат забітымі, 6 танкаў выведзены са строю[6]. Абаронцы страцілі 36[6][7]-52 забітымі, 130 палоннымі[8][9].
У ліпені таго ж года паведамлялася, што большая частка правінцыі Ідліб зноў апынулася пад кантролем паўстанцаў[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.