From Wikipedia, the free encyclopedia
Бікіні (ад маршал.: Pikinni, літаральна «паверхня какоса») — адкрыты жаночы купальны строй. Складаецца з бюстгальтара і вузкіх майтак, якія не хаваюць талію. Бікіні асабліва прыдатна для нашэння ў спякотнае летняе надвор’е, пашырае зону загару, падкрэслівае прыгажосць жаночага цела.
Адкрытыя купальныя строі для жанчын былі вядомы ўжо ў антычны час. Мода на іх адрадзілася ў 1946 г. пасля прэзентацыі ў Парыжы. Тады ж упершыню была выкарыстана назва бікіні. Папулярызацыя адбылася ў 1950-ых гг. першапачаткова дзякуючы еўрапейскім мадэлям. Адной з іх была Брыжыт Бардо[1], якая падчас Канскага фестываля 1953 г. сфатаграфавалася ў бікіні і зрабіла адкрыты купальны строй абавязковай рэччу ў арсенале еўрапейскіх модніц.
У наш час бікіні шырока ўжываюцца па прызначэнню, на конкурсах прыгажосці, спартыўных спаборніцтвах, на розных выступленнях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.