Бібліятэка Корвіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бібліятэка Корвіна (лац.: Bibliotheca Corviniana) — збор кніг венгерскага караля Мацьяша I. Герб заснавальніка меў выяву крумкача (лац.: corvus), адсюль і яе назва «Карвініяна». Заснавана, верагодна, у 1470-я гады. З'яўлялася другой па велічыні бібліятэкай эпохі Адраджэння, саступаючы на той момант толькі бібліятэцы Ватыкана[1]. У ёй налічвалася, па прыблізных падліках, каля 2500 тамоў[2]. Гэта былі творы як старажытных, так і сярэдневяковых аўтараў, а таксама сучасных на той час, у тым ліку гуманістычных. Пераважалі кнігі свецкага зместу, сярод іх — па гісторыі, геаграфіі, астраноміі, медыцыне, паэзіі і г.д.[3] Большасць кніг упрыгожвалі італьянскія мастакі-мініяцюрысты. Пасля смерці заснавальніка бібліятэка была занядбана, часткова яе фонды былі распрададзены, а некаторыя кнігі вывезены па-за межы Венгрыі. Далей Карвініяна была захоплена турэцкімі войскамі пры заваяванні імі Буды ў 1526 годзе, і перавезена ў Стамбул. Кнігі выкарыстоўваліся для падарункаў замежным паслам, рэшткі фондаў апынуліся раскіданымі па ўсім свеце[1]. З фонду бібліятэкі захавалася 216 кодэксаў, з якіх 54 захоўваюцца ў розных зборах Венгрыі.
Бібліятэка Корвіна | |
---|---|
| |
Краіна | |
Адрас | да 1526 — Буда, Каралеўства Венгрыя |
Заснавана | 1470-я |
Фонд | |
Склад фонду | грэчаскія і лацінскія рукапісы |
Аб'ём фонду | каля 2500 кодэксаў |
Вэб-сайт | corvina.oszk.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |