Спрадвечна гэты від рос у Еўропе, аднак у цяперашні час ён таксама прысутнічае ў вялікай колькасці ў Паўночнай Амерыцы, дзе, магчыма, з’яўляецца інтрадукаваным відам. Расце ў вільготных месцах, часта з засоленымі глебамі (галафіты), напрыклад, па абочынах дарог, якія падвяргаюцца супрацьгалалёднай апрацоўцы(руск.)(бел.[4].
Шматгадоваятравяністая расліна, якая ўтварае полыя сцёблы найбольшай вышынёй 40-60 см. На іх размяшчаюцца суквецці (каласы), ніжнія з іх маюць абгортку. На адыходных ад галоўнага сцябла восях сядзяць другасныя каласкі, якія змяшчаюць кветкі.