Бярданка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бярданка — (The Berdan rifle, Russian musket, Colt Berdan rifle, Вінтоўка Бердана) агульная назва дзвюх розных сістэм адназарадных вінтовак пад унітарны патрон калібру 10,67 мм. Распрацавана амерыканскім вынаходнікам Х. Берданам. Удасканалена ў 1860-я г. рускімі ваеннымі інжынерамі А. П. Горлавым і К. І. Гуніусам у ЗША, дзе атрымала назву «руская вінтоўка». Была на ўзбраенні Рускай імператарскай арміі ў 1868—1891 гадах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/Berdan_Sharps_rifle.jpg/640px-Berdan_Sharps_rifle.jpg)
У Расіі было прынята дзве розныя сістэмы з такой назвай: Бердан № 1 (вінтоўка ўзору 1868 года) з адкідным замком і Бердан № 2 (некалькі варыянтаў вінтоўкі ўзору 1870 года) з падоўжна-слізгальным замком. Найвялікае шыранне і слыннасць атрымала другая мадэль.