From Wikipedia, the free encyclopedia
Бюраканская астрафізічная абсерваторыя імя В. А. Амбарцумяна — адна з вядучых навуковых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі. Абсерваторыя знаходзіцца ў Арагацотнскай вобласці ў Арменіі на паўднёвым схіле гары Арагац на вышыні 1490 м на ўскраіне вёскі Бюракан. Комплекс будынкаў абсерваторыі з'яўляецца архітэктурным помнікам.
Бюраканская абсерваторыя была заснавана ў 1946 годзе па ініцыятыве на той час член-карэспандэнта АН СССР Віктара Амбарцумяна, які доўгі час быў яе дырэктарам. Будаўніцтва комплексу пачалося вясной таго ж года пад кіраўніцтвам Самвела Сафарана. У год заснавання абсерваторыі быў створаны часопіс «Паведамленні Бюраканскай абсерваторыі». З 1998 года абсерваторыя носіць імя В. А. Амбарцумяна.
Афіцыйнае адкрыццё абсерваторыі адбылося толькі 19 верасня 1956 года.
На тэрыторыі абсерваторыі ў 1961 годзе была створана станцыя Астранамічнага інстытута імя В. В. Собалева (раней АТ ЛДУ).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.