![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/%25D0%25A0.%25D0%2591%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25BB%25D0%25B0_-_panoramio_%25281%2529.jpg/640px-%25D0%25A0.%25D0%2591%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25BB%25D0%25B0_-_panoramio_%25281%2529.jpg&w=640&q=50)
Бурла (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бурла.
Бурла (руск.: Бурла́) — рака, большай часткай у Алтайскім краі. Даўжыня 489 км, плошча басейна 12800 км². Працякае ў Кулундзінскай раўніне, пераважна па забалочанай пойме. Рэчышча большай часткай перарываецца, асабліва ў ніжнім цячэнні, ланцужком часткова перасохлых азёр; у шматводныя гады ўпадае ў бяссцёкавае возера Вялікі Ажбулат, у малаводныя заканчваецца ў возеры Вялікае Тапольнае. Сярэдні гадавы расход вышэй упадзення ў возера Вялікае Тапольнае каля 3 м³/сек. На плыткіх участках прамярзае. У азёрах — рыбалоўства і рыбаразвядзенне.
Хуткія факты Бурла, Характарыстыка ...
Бурла | |
---|---|
руск. Бурла | |
![]() Сярэдняе цячэнне Бурлы каля сяла Хабары | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 489 км |
Басейн | 12 800 км² |
Расход вады | 3 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°01′26″ пн. ш. 80°53′58″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вялікі Ажбулат |
• Каардынаты | 53°18′21″ пн. ш. 77°30′27″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вялікае Тапольнае |
Краіны | |
Рэгіёны | Алтайскі край, Новасібірская вобласць, Паўладарская вобласць |
Код у ДВР | 13020000412115200052539 |
![]() |
Закрыць