![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Ilia_Efimovich_Repin_%25281844-1930%2529_-_Volga_Boatmen_%25281870-1873%2529.jpg/640px-Ilia_Efimovich_Repin_%25281844-1930%2529_-_Volga_Boatmen_%25281870-1873%2529.jpg&w=640&q=50)
Бурлакі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бурлакі — наёмныя рабочыя ў Расіі XVI — пачатку XX стагоддзяў, якія перамяшчалі рачныя судны ўручную пры дапамозе канатаў і вёслаў. Таксама бурлакамі называлі бяздомныя халастых або ўдовыя бяздзетныя людзі, якія вялі гаспадарку адасоблена.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Ilia_Efimovich_Repin_%281844-1930%29_-_Volga_Boatmen_%281870-1873%29.jpg/640px-Ilia_Efimovich_Repin_%281844-1930%29_-_Volga_Boatmen_%281870-1873%29.jpg)
Бурлацтва было выклікана ростам перавозак пры тэхнічнай недасканаласці рачнога транспарту. Бурлацкая праца з'яўлялася сезоннай. Судны цягнулі па «вялікай вадзе»: увесну і ўвосень. Для выканання заказу бурлакі аб'ядноўваліся ў арцелі. Праца бурлака была вельмі цяжкай і манатоннай. Хуткасць перамяшчэння залежала ад сілы і кірунку ветру. Пры спадарожным ветры на судне падымаўся ветразь, які значна паскараў перамяшчэнне. Вытрымліваць тэмп руху бурлакам дапамагалі песні.
У Расійскай імперыі «сталіцай бурлакаў» з пачатку XIX стагоддзі назвалі горад Рыбінск. У летні час праз Рыбінск праходзіла чацвёртая частка ўсяго расійскага бурлацтва.
На Беларусі працавалі на ўсіх вялікіх рэках: Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Бугу, Заходняй Дзвіне, Бярэзіне, a таксама на Дняпроўска-Бугскім і Агінскім каналах. У XVII—XIX стст. бурлацтва на Беларусі стала самастойным і адыходніцкім промыслам. У бурлакі наймаліся мужчыны (зрэдку і жанчыны) з вялікай фізічнай сілай ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў.
Узнікненне і пашырэнне параходства ў канцы XIX ст. выцесніла бурлацтва. Некаторы час замест перамяшчэння судна бурлакамі таксама выкарыстоўваўся такі спосаб перамяшчэння, як завоз якараў уверх па цячэнні і падцягванне да іх судна на лябёдцы з коннай ці паравой цягай (гл. кабестан).