![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Tiksi.jpg/640px-Tiksi.jpg&w=640&q=50)
Буор-Хая (губа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Губа Буо́р-Ха́я[1] (руск.: Буор-Хая) — заліў мора Лапцевых на паўднёвым усход ад дэльты ракі Лена. Тэрыторыя Рэспублікі Саха (Якуція).
Хуткія факты Буор-Хая, Краіна ...
Закрыць
Даўжыня 120 км, шырыня на ўваходзе 110 км, глыбіня да 18 метраў. Прылівы паўсутачныя, вышынёй 0,3 м. Большую частку года ўкрытая лёдам. У губу ўпадае рака Амалой, утвараючы эстуарый.
На заходнім беразе губы бухта Тыксі, пасёлак і порт Тыксі.