From Wikipedia, the free encyclopedia
Бум-Бам-Літ — беларускі творчы літаратурных рух авангардыстаў, які паўстаў у 1995 годзе. Стварыў новы літаратурны і культурны кантэкст у Беларусі 1990-х. Удзельнікі спалучалі розныя формы мастацтва і творчай дзейнасці. З бум-бам-літаўскага асяродку выйшлі пэрформэр-групы «Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасці», «Спецбрыгада афрыканскіх братоў», літаратурная суполка «Sсhmerzwerk». У 1998 годзе выхадам калектыўнага зборніка «Тазік беларускі» распачалося выданне кніжнай серыі «Бібліятэка Бум-Бам-Літа».
Сферай дзейнасці ўдзельнікаў руху з’яўляюцца тэатр, журналістыка, арт-праекты, перфоманс. Ёсць шматлікія газетныя, часопісныя артыкулы, даклады ў навуковых канферэнцыях. Рух даследуецца ў шэрагу кандыдацкіх дысертацый. 30 лістапада 2011 года ў межах фестывалю «НЕфармат» быў адзначаны 15-гадовы юбілей «Бум-Бам-Літу».[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.