Бульбаводства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бульбаводства — галіна сельскагаспадарчай вытворчасці па вырошчванню бульбы для харчовых, кармавых і прамысловых мэтаў. Па стане на пачатак XXI стагоддзя ў свеце назіраецца павелічэнне як валавога збору бульбы, так і аб'ёмаў яе перапрацоўкі; прыкладны аб'ём вытворчасці бульбы ў свеце на душу насельніцтва складае 50 кг[1].