былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Буды.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кацялёўскага і Паршынскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Буда. 20 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленага Паршынскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Іванова, Нівішчы, Паляшчыцы, Паршына, Пуплы, Тосна і Целяшоўка), а ў склад сельсавета з Рэкцянскага сельсавета перададзены вёскі Задарожжа і Сураўцова[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета — вёска Буда — перайменаваны ў Буды. 26 сакавіка 1987 года ў склад новаўтворанага Горацкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Задарожжа і Сураўцова)[3]. 22 лютага 2001 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Горацкага сельсавета.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Буды, Вялікае Марозава, Кацялёва, Кварцяны, Малое Марозава, Мікуліна, Славікі і Турышчава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.