гадзіннік, які ў зададзены час падае гукавы і (або) светлавы сігнал From Wikipedia, the free encyclopedia
Будзі́льнік — гадзіннік, які ў зададзены час падае гукавы і (або) светлавы сігнал. Назва «будзільнік» паказвае на галоўнае прызначэнне такіх гадзіннікаў — абудзіць гаспадара. Таксама будзільнік можна выкарыстоўваць як «напамінальнік» або таймер.
Механічны будзільнік пабудаваў амерыканец Леві Хатчынс у 1787 годзе, аднак прылада званіла толькі а 4.00 раніцы[1]. Будзільнік, які можна наладзіць на любы патрэбны час, запатэнтаваў у 1847 годзе француз Антуан Радзье.
Фірма Westclox прапанавала ў 1908 годзе будзільнік «Біг-Бен». У ім ролю звана гуляў увесь корпус гадзінніка, з-за чаго гук будзільніка быў вельмі гучным[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.