Брэсцкі абласны тэатр лялек
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэсцкі абласны тэатр лялек — лялечны тэатр, створаны ў 1968 годзе на базе групы лялечнікаў, якая існавала пры Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ з 1963 года. У 1964 годзе калектыў узначаліў рэжысёр А.Сярогін, пры якім і адкрыўся тэатр у чэрвені 1968 года спектаклем "Салдат Даніла" ("Птушынае малако") Е.Тудароўскай і В.Мятальнікава.
Тэатр з'яўляецца адным з заснавальнікаў Міжнароднага фестывалю тэатраў драмы і лялек "Белая вежа".